Даведаліся пра зімовыя святы беларусаў

Пры Дзіцячай бібліятэцы для вучняў 4 “А” класа СШ №2 арганізаваны інтэлектуальны клуб “Всезнайки”. Напрыканцы мінулага тыдня адбылося яго чарговае пасяджэнне. На гэты раз яно прайшло ў форме этнаграфічнай гадзіны “Зімовыя святы беларусаў”.

Удзельнікі клуба даведаліся, чаму менавіта на зіму выпадае так многа святаў. Прагучала шмат цікавай інфармацыі пра тое, як святкавалі Ражство, Шчодры вечар, Вадохрышча, як праводзілі Каляду, чаму калядныя вечары называлі Святымі або Крывымі, якімі цудадзейнымі якасцямі валодаюць свянцоная вада і грамнічныя свечкі. Вялікую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікалі разнастайныя гаданні. Асобнай старонкай стала размова пра святкаванне Масленіцы. Мерапрыемства было дапоўнена відэапрэзентацыяй.

Дзеці мелі магчымась пагуляць у беларускія народныя гульні: “Гусі ляцяць”, “Мост”, “У ката”, “Маша”, разгадаць загадкі пра зіму. Мерапрыемства прайшло весела і цікава.   https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий