“Даты здароўя”. Актуальная тэма новага буклета бібліятэкі

У 2021 годзе Цэнтральная бібліятэка пачала сваю выдавецкую дзейнасць з выпуску новага буклета “Даты здароўя”. Ён выдадзены ў выглядзе календара міжнародных дат здароўя і ўтрымлівае пералік асноўных дат, звязаных са здароўем, здаровым ладам жыцця, прафілактыкай захворванняў. У сучасных эпідэміялагічных умовах тэма буклета з’яўляецца вельмі актуальнай. Выпускам гэтага выдання бібліятэкары імкнуліся яшчэ раз нагадаць усім карыстальнікам аб важнасці прафілактыкі захворванняў і асабістай адказнасці за стан свайго здароўя. 

З матэрыялаў буклета чытачы змогуць даведацца, што акрамя агульнавядомых Сусветнага дня здароўя (7 красавіка) і Сусветнага дня барацьбы са СНІДам (1 снежня), у міжнароднай супольнасці 5 мая адзначаецца Сусветны дзень гігіены рук, дата 14 чэрвеня вядома як Дзень донара крыві, 15 жніўня – Дзень здаровага харчавання.

Буклет дапоўнены ілюстрацыямі, прыказкамі і прымаўкамі пра здароўе, вершаванымі радкамі аб гэтай галоўнай каштоўнасці чалавецтва. Пазнаёміцца са зместам буклета і набыць яго ў асабістае карыстанне можна ў Цэнтральнай бібліятэцы штодзённа з 8 да 19 гадзін.

Добавить комментарий