Да юбілея паэта

Напрыканцы верасня Нілу Гілевічу магло б споўніцца 90 гадоў. Ніл Сымонавіч — не проста яскравая, адметная постаць нацыянальнай літаратуры, культуры, навукі, а постаць легендарная. Народны паэт Беларусі (1991), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1980), кавалер ордэна Кірылы і Мяфодзія. Прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык, фалькларыст.

Вялікая чытацкая аўдыторыя не магла не заўважаць: знакаміты наш класік надзелены ўніверсальным талентам. Усе віды літаратуры і ўсе жанры яму былі падуладныя. Найбольш поўна і разнастайна праявіў сябе Ніл Сымонавіч у цэху паэзіі, тут ён майстра на ўсе рукі: паэт-лірык, паэт-публіцыст, паэт-гумарыст і сатырык, паэт-песеннік, аўтар рамана ў вершах «Родныя дзеці» і  шэрагу кніжак для дзяцей… Які дзівосны паэтычны дыяпазон! У Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы аформлена кніжная выстава да юбілея пісьменніка. Каля выставы бібліятэкар прапананоўвала наведвальнікам установы дакрануцца да лепшых узораў паэтычнай творчасці пісьменніка. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий