Да Дня народнага адзінства

16 верасня ў Цэнтральнай бібліятэцы для вучняў 10 класа СШ №2 г. Браслава прайшоў адкрыты прагляд літаратуры “Адзінства народа праз летапіс стагоддзяў”, прысвечаны Году народнага адзінства.

Бібліятэкар Дударонак Ж.В. распавяла пра кніжныя выданні з фонду бібліятэкі, прысвечаныя гісторыі і культуры роднага краю: фотаальбомы, турыстычныя даведнікі, зборнікі паэзіі мясцовых аўтараў. Навучэнцы дэкламавалі вершы беларускіх аўтараў, адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у абмеркаванні навінак літаратуры.

Суправаджалася мерапрыемства музычным відэакліпам на песню Алены Ланской “Куточак Беларусі” і відэафільмам “На дроне па Беларусі”. https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий