Цэнтральную бібліятэку наведаў Уладзімір Мажылоўскі

Цэнтральную бібліятэку 17 чэрвеня наведаў Уладзімір Мажылоўскі, вядомы на Браслаўшчыне пісьменнік. Яго імя добра вядома і за межамі нашага раёна прыхільнікам гістарычнага дэтэктыўна-містычнага жанру. Уладзімір Барысавіч з’яўляецца аўтарам кнігі прозы “Праклён Мітрапаліта Феафіла”, у якую таксама ўвайшлі аповесці “Друеўскі ваўкалак” і “Спіраль гісторыі”. Творы аўтара надрукаваны ў часопісах “Маладосць” і “Полымя”. Акрамя названай кнігі ў чытальнай зале бібліятэкі можна пазнаёміцца з іншымі творамі пісьменніка. Гэта апавяданне “Яд у сэрцы”, містычная аповесць “Тайна гіблай затокі”, прыгодніцкая аповесць “Зніклая казна канфедэратаў”, апавяданне “Прадчуванне”, апавяданне “Самуілаў грэх”. Усе гэтыя творы ёсць ва ўсіх публічных бібліятэках раёна. Прыемнага чытання!

Добавить комментарий