Цудоўнае свята – Новы год!

У Пагашчанскай бібліятэцы на працягу зімовых канікулаў працаваў літаратурны салон Снежнай каралевы, дзе можна было прачытаць ці праслухаць казкі, вершы, апавяданні пра зіму і зімовыя святы. Дзейнічала выстава-прапанова “Зимушка-зима”, на якой былі прадстаўлены самыя цікавыя кнігі беларускіх і рускіх аўтараў. Адбылася літаратурная забава “Гарэзлівыя мышаняты”, падчас якой удзельнікі праслухалі песні з мультфільма пра ката Леапольда, паўдзельнічалі ў музычнай размінцы “Мышь и часы” і гульнях “Мышка”, “Ленточки и бантики”, “Кот и мыши”, “Глубокая нора” і іншыя. Падчас літаратурнага круіза “Зимняя прогулка с принцессой Снежинкой”, дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі гульнявыя практыкаванні “Неболейка” і ўдзельнічалі ў гульнях. Літаратурна-гульнявая праграма “Новогодние забавы у ёлки” паказала добрае веданне чытачамі бібліятэкі казак, вершаў, прыказак і прымавак пра зіму. 8 студзеня, на працягу ўсяго дня, адбываліся гучныя чытанні зімовых казак “Волшебный ларец Снегурочки”, а 10 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Вясёлка” — кошык загадак “Чароўны куфэрак Бабулі — загадулі”. Бабуля-загадуля адправілася з кошыкам загадак у Пагашчанскі дзіцячы сад. Для дзяцей старэйшай групы былі падрыхтаваны беларускія загадкі, загадкі пра зіму і пра казкі.

Усе, хто наведаў бібліятэку падчас зімовых канікулаў, атрымалі новыя веды, станоўчыя эмоцыі, пазнаёміліся з новымі кнігамі, паўдзельнічалі ў цікавых мерапрыемствах і атрымалі памятныя прызы.

Добавить комментарий