Чытаем беларускую кнігу

16 верасня Друеўская бібліятэка правяла для дзяцей літаратурную акцыю “Чытаем беларускую кнігу”. Маленькія чытачы пазнаёміліся з цікавымі беларускімі кніжкамі, адгадалі шмат загадак, паўдзельнічалі ў конкурсе “Знаўцы беларускіх казак”. Каб выклікаць у дзяцей большую цікавасць да кнігі, бібліятэкар падрыхтавала маляўнічыя кніжныя закладкі-закліканкі “Я – кніжка цікавая”, “Вітаем беларускую кнігу!” і іншыя.

Добавить комментарий