Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка

З нагоды 65-гадовага юбілею вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы праходзілі Дні ўслаўлення яго творчасці. Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка садзейнічала маляўнічая кніжная выстава ”Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”, каля якой бібліятэкар штодня праводзіла экаэкспедыцыю па творах пісьменніка. Знаёмства з яркімі, цікавымі, змястоўнымі кнігамі юбіляра дапамагло юным чытачам адчуць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікнуць у яе чароўны свет.

Добавить комментарий