Браслаўскія аграгарадкі чыталі паэтычныя радкі

Году малой радзімы і Сусветнаму дню паэзіі была прысвечана акцыя “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі”, якая прайшла ў бібліятэках Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Публічныя бібліятэкі працуюць у 11 аграгарадках Браслаўшчыны. Усе бібліятэкі аграгарадкоў прынялі актыўны ўдзел у акцыі. Бібліятэкары выйшлі па-за сцены сваіх устаноў, каб ахапіць паэтычнай “хваляй” як мага больш сваіх землякоў. Паэзію беларускіх і мясцовых аўтараў чыталі ўслых як самі бібліятэкары, так і іх аднавяскоўцы: у крамах, школах, лясніцтвах, медыцынскіх установах, канторах сельгаспрадпрыемстваў, аддзяленнях сувязі, на вуліцы. Найбольш актыўна паэтычныя радкі чыталі жыхары аграгарадкоў з бібліятэкарамі Відзаўскай гарпасялковай, Пагашчанскай, Іказненскай, Дрысвяцкай, Богінскай бібліятэк. На памяць аб правядзенні акцыі яе ўдзельнікі атрымалі невялікія “паэтычныя” флаеры.

Добавить комментарий