Браслаўская цэнтральная бібліятэка ўдзельнічала ў відэаканферэнцыі і вебінары

              Новыя тэхналогіі актыўна ўкараняюцца ў дзейнасць сучасных бібліятэк. Вось і Браслаўская цэнтральная бібліятэка 7 снежня ўпершыню ўдзельнічала ў відэаканферэнцыі “Ад Года культуры – да Года навукі і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання” і вебінары на тэму “Фарміраванне і прасоўванне рэсурсаў бібліятэк у электронным асяродку”.                                                 Вебінар – гэта мерапрыемства, падобнае на звычайны семінар з дакладамі, паказам дэманстрацый, пытаннямі і адказамі, але праходзіць ён у рэжыме рэальнага часу праз Інтэрнэт. Ініцыіравала гэта мерапрыемства Віцебская абласная бібліятэка. Падчас вебінару спецыялісты Браслаўскай і васьмі іншых бібліятэчных сістэм вобласці атрымалі кансультацыі па пытаннях планавання дзейнасці публічных бібліятэк на 2017 год, пазнаёміліся з міжнародным вопытам фарміравання электронных бібліятэк, тэхналогіі стварэння электронных выстаў, а таксама з вопытам работы па стварэнню электронных дас’е і базы дадзеных калег з Глыбоцкай і Гарадокскай бібліятэчных сістэм. Новая форма зносін вельмі спадабалася ўсім удзельнікам відэаканферэнцыі – яна эканоміць час і грошы, дае магчымасць аператыўна вырашыць многія прафесійныя пытанні, атрымаць парады па арганізацыі дзейнасці бібліятэк ад спецыялістаў абласной бібліятэкі, якія плануюць праводзіць такія мерапрыемствы штомесячна.

Валянціна Лук’янава,                                                                                                   бібліятэкар аддзела бібліятэчнанга маркетынгу

Добавить комментарий