Бібліятэкары годна прадставілі кніжныя шэдэўры і прэзентавалі сваю работу

На раённым мерапрыемстве “Сила в единстве”, прысвечаным падвядзенню вынікаў года, Цэнтральная і Друеўская бібліятэкі прадставілі маштабную кніжна-ілюстрацыйную выставу-інсталяцыю “Беларусь: адзінства, незалежнасць, будучыня!”. Мерапрыемства праходзіла ў раённым Цэнтры культуры 23 сакавіка. Выстава бібліятэкі складалася з некалькіх раздзелаў: “Беларусь – краіна, дзе хочацца жыць”, “Культурная спадчына Беларусі”, “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, “Беларусь турыстычная”. На выставе былі прадстаўлены кнігі беларускіх выдавецтваў, якімі ганарыцца бібліятэка: сучасныя энцыклапедыі, шыкоўныя фотаальбомы, турыстычныя даведнікі, кнігі аб родным краі. Асобую цікавасць наведвальнікаў выклікалі новыя выданні. Напрыклад, сямітомнік, выдадзены ў 2020 годзе  выдавецтвам “Беларуская навука” пад назвай “Республика Беларусь. 25 лет созидания и свершений“, дзве кнігі 2021 года выпуску з серыі “Адрасы Беларусі ў свеце” пад назвай “Сустрэчы з родным і блізкім” і іншыя выданні.

         Цікавы раздзел выставы “Остановись, мгновенье! Это – Друя!” быў прысвечаны 635-годдзю старыжытнейшага населенага пункта Браслаўскага раёна – Друі. Акрамя літаратуры па гісторыі Друі, буклетаў, створаных бібліятэкай к знамянальнай даце, на выставе былі прадстаўлены фотаздымкі сярэдзіны мінулага стагоддзя з асабістай калекцыі жыхара Друі Міхаіла Канстанцінавіча Чапінскага. Цікавасць наведвальнікаў выклікаў асобны раздзел “Друя в миниатюре”, на якім былі прадстаўлены макеты архітэктурных славутасцей Друі – Троіцкага касцёла, Друйскага Барысавага каменя і іншых.

         Выставу наведала кіраўніцтва раёна: старшыня Браслаўскага райвыканкама А.І.Баданін, старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Н.А.Пучынская. Экскурсію па матэрыялах выставы для  афіцыйнай дэлегацыі і ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства  правялі загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу І.Г.Макарэвіч і бібліятэкар Друеўскай бібліятэкі Г.В.Маслякова.   https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий