Байкі пад воблакамі

У рамках раённага паэтычнага дэсанта “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі” Іказненская бібліятэка правяла паэтычную акцыю “Байкі пад воблакамі”. У гэты дзень байкі гучалі ў краме, аддзяленні сувязі, Доме культуры, на вуліцы і ў самой бібліятэцы. Бібліятэка выйшла па-за сцены бібліятэкі, каб ахапіць паэтычнай “хваляй” як мага больш сваіх землякоў. Мясцовыя жыхары з задавальненнем чыталі ўслых байкі беларускіх і рускіх пісьменнікаў: К. Крапівы, У. Корбана, Э. Валасевіча, І. Крылова і іншых байкапісцаў. На памяць аб правядзенні акцыі яе ўдзельнікі атрымалі невялікія “паэтычныя” флаеры.

Добавить комментарий