Да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўцы Алеся Адамовіча ў Дзіцячай бібліятэцы разгорнута кніжная выстава «Калі кніга – дакумент». Па творах пісьменніка пастаўлены спектаклі, створаны радыёпастаноўкі, зняты мастацкія фільмы. Ён бачыў, адчуваў, пражываў самыя балючыя старонкі беларускай гісторыі настолькі глыбока і пранізліва, што ўспрымаўся ўжо не проста як літаратар і публіцыст, а як чалавек, пра каго звычайна кажуць «сумленне нацыі». Прадстаўленыя матэрыялы (а гэта ўспаміны сяброў, дачкі) з’яўляюцца яскравым сведчаннем таго, што Алесь Адамовіч быў чалавекам , які ніколі не крывіў душой, ні перад кім не схіляў галавы, заўсёды меў уласную думку і адстойваў яе, рызыкуючы іншы раз сваёй кар’ерай.