Ахрэмаўская бібліятэка прыняла ўдзел у акцыі “Браслаўскія аграгарадкі чытаюць паэтычныя радкі”

Прадаўцу Магазіна “Мара” Вользе Пятроўскай быў прапанаваны зборнік вершаў Людмілы Кебіч “Рай для адзіноты”.

Фельчар ФАПа Алена Янычук зацікавілася творчасцю Тамары Красновай-Гусачэнка. Ёй быў прапанаваны зборнік вершаў “У света тени нет”. 

Таццянне Сцяпанаўне Канаўка, урачу агульнай практыкі, спадабаліся вершы мясцовых паэтаў С. Цыунель, Т. Крумплеўскай.       

Акцыя не аставіла абыякавымі і маладое пакаленне аграгарадка. Інтарэс выклікаў зборнік вершаў Навума Гальпяровіча “Насцеж”.  

Наведалі бібліятэкары і паштовае аддзяленне сувязі.  

Акцыя закранула і работніка КБА. Наталля Невярковіч зацікавілася вершамі Уладзіміра Карызны.                                        

Не мінула акцыя і працаўнікоў Ахрэмавецкага сельскага Савета. Бухгалтар Марыя Францаўна выбрала сваю кнігу для душы.               

Супрацоўнік дзіцячага садка Вераніка была ўдзячна за прапанаваную літаратуру.

Добавить комментарий