На працягу двух дзён у Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы праходзіла акцыя-віншаванне да Дня маці.
Аформлена маляўнічая кніжна-ілюстрацыйная выстава “Матулі светлае імя”. На выставе, сярод іншага, прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя маці, з якімі бібліятэкар знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі.
Кожная маці, якая завітала гэтымі днямі ў бібліятэку, атрымала ў падарунак букет кветак і лістоўку-цытату з віншаваннем.
14 кастрычніка на працягу дня на вялікім экране мультымедыйнай устаноўкі дэманстраваліся музычна-паэтычныя замалёўкі “Кветкі для маці”. https://vk.com/braslavcbs