Адбылася чарговая нарада бібліятэчных работнікаў

22 сакавіка адбылася чарговая нарада бібліятэчных работнікаў ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Часта такія мерапрыемствы праходзяць з удзелам цікавых людзей. На гэты раз на сустрэчу з бібліятэкарамі былі запрошаны натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі Т.Друсь і загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ А. Бабенка. Падчас гадзіны прававой дапамогі “Выхад падкажа натарыус” Таццяна Уладзіміраўна расказала прысутным аб спецыфіцы натарыяльнай дзейнасці ў сучасных умовах, аб змяненнях у рабоце беларускага натарыята, а бібліятэкары атрымалі бясплатную кансультацыю па пытаннях афармлення завяшчання, дагавора дарэння, умовах уступлення ў спадчыну.

Аляксандр Бабенка пазнаёміў слухачоў з сітуацыяй, якая склалася на тэрыторыі Беларусі, Віцебскай вобласці і ў нашым рэгіёне па праблеме ВІЧ-СНІД, прывёў статыстычныя дадзеныя і заклікаў бібліятэкараў актыўна весці інфармацыйную работу па прафілактыцы гэтага захворвання сярод карыстальнікаў бібліятэк і жыхароў сваіх населеных пунктаў.

         Затым бібліятэкары абмеркавалі свае прафесійныя пытанні. З кансультацыяй “Работа з фондам публічных бібліятэк: ад фарміравання і ўліку да афармлення і папулярызацыі” выступіла загадчык аддзела камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фанду Вольга Лакотка, прайшоў першы занятак Школы камп’ютарнай граматнасці “ІТкет”, актыўна працавала дыялогавая пляцоўка “Прачытаем і абмяркум” і рубрыка “Твая карысная папка”. Дырэктар ДУК “ЦБС Браслаўскага раёна” Вольга Анатольеўна Ляснеўская ў рубрыцы “Трыбуна дырэктара” закранула шэраг важных і першачарговых пытанняў у дзейнасці бібліятэк: аб арганізацыі работы з дзецьмі і падлеткамі ў час вясенніх канікулаў, аб рабоце бібліятэк з творамі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, аб краязнаўчай рабоце ў рамках раённых бібліятэчных праектаў “Старонкі браслаўскай гісторыі” і “75 добрых спраў” і інш.

Добавить комментарий