Слабодкаўская бібліятэка ў рамках “Вянка беларускіх аўтараў-юбіляраў” адзначыла 100-гадовы юбілей І.Мележа пад назвай “Іван Мележ – абраннік Палесся”: былі падрыхтаваны выстава-партрэт “Цудоўны пісьменнік і чалавек”, аформлена “Літаратурнае акно” — “100 год з дня нараджэння Івана Мележа”.
Увесь тыдзень наведавальнікі бібліятэкі мелі магчымасць праглядзець відэаролік “Лёс пакаленняў у творчасці пісьменніка”. Зацікавіў усіх вернісаж любімых старонак “Людзі на балоце”. Для тых, хто жадаў даведацца больш пра жыццё і творчасць пісьменніка, быў распрацаваны інфарм-дайджэст “Літаратурная спадчына І.Мележа”.
Завяршыўся марафон мерапрыемстваў, прысвечаных знакамітаму аўтару, пасяджэннем Клуба цікавыхсустрэч пад назвай “Летапісец Палескай зямлі”.