- Адамович А. Блокадная книга/ А. Адамович, Д. Гранин. – Минск: Мастацкая літаратура, 2015. – 575 с. “Блокадная книга” упершыню выйшла на рускай мове ў нашай краіне. У ей распавядаецца пра мукі асаджанага фашыстамі Ленінграда, пра гераізм і яго жыхароў, якія змаглі захаваць сваю чалавечую годнасць, свой горад. А ў прадмове пераказана гісторыя стварэння “Блокадной книги”.
- Алешко, А. А. Дороги без следов: романы: перевод с белорусского/ А. А. Алешко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. – 382 с .
У раманах “Дороги без следов” і “Крылатое время”, якія ўвайшлі ў кнігу, пісьменннік паказвае жыцце і подзвігі савецкіх летчыкаў, іх баявое сяброўства з французскімі летчыкамі-антыфашыстамі, якое нарадзілася ў сумеснай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў.
- Афяроўскі,А. Р. Любачка: раман/ А.Р. Афяроўскі. – Мінск: Маст. літ., 2013. – 494 с.
“Любачка” – новы раман добра вядомага чытачу пісьменніка Аляксандра Афяроўскага. Галоўная гераіня рамана – дзіця Вялікай Айчыннай, бо маці, вясковая настаўніца нямецкай мовы, нарадзіла яе ад фашысцкага афіцэра, каб выратаваць трох маленькіх сыночкаў. Гэтая акалічнасць паўплывала на ўсе жыцце Любачкі…
- Ліпскі, У. С. Вайна праклятая: аповесці/ У. С. Ліпскі. – Мінск: Звязда, 2015. – 184 с.
Вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі прапануе чытачам свае шчымліва-кранальныя аповесці пра людзей, якіх вайна балюча параніла.
“Крутыя версты” – пра мужную палачанку Зіну Тусналобаву-Марчанка, якая вярнулася з вайны без рук і ног. Выйшла замуж за каханага Іосіфа, займела шчаслівую сям’ю.
“Пралескі ў небе” – пра рускага летчыка Сашу Мамкіна, які ратаваў беларускіх дзяцей-сірот і згарэў ў небе жывым факелам.
- Никогда не забудем. Внуки о войне: рассказы, стихотворения, очерки, эссе/ сост. Богданович М.; предисл. Денисова С. – Минск: Звязда, 2015. – 256 с. Гэта кніга – унікальны праект. Акцябраты і піянеры з розных куткоў нашай краіны сустракаліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, размаўлялі з імі пра страшныя гады іх жыцця. Хтосьці з іх ахвотна дзеліцца ўспамінамі, хтосьці адказваецца. Так ці інакш, сваю задачу рабяты выканалі – яны напісалі расказы, вершы, эсэ пра людзей, якія верылі ў Перамогу над фашысцкай Германіяй, якія змагаліся за незалежнасць сваей Радзімы, пра тых, каго вайна пазбавіла дзяцінства.
6 . Чергинец, Н. И. Операция кровь: роман/ Н. И. Чергинец. – Минск: Маст. літ., 2015. – 367 с.
Раман вядомага беларускага пісьменніка Мікалая Чаргінца “Операция кровь” створаны на дакументальных звестках – фактах жудасных злачынстваў нямецкіх захопнікаў на Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.