Мы сабралі ўраджай

“Добрае свята ўраджаю нам вядома здаўна!” Такімі словамі Слабодкаўская бібліятэка адкрыла Свята ўраджаю “Мы сабралі ўраджай” для вечна маладых і поўных энтузіязму членаў Клуба цікавых сустрэч.

У гэты дзень наведвальнікаў бібліятэкі радавала шматколернасць гародніны і садавіны, букеты з пшаніцы і калінавых галінак, свежаспечаны пшанічны хлеб.

Усё гэта хараство можна было ўбачыць на выставе-дэгустацыі “Мы сабралі ўраджай”.

Бібліятэкары расказалі пра традыцыі беларускага народа пры зборы ўраджаю. Аповед быў багаты беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, песнямі, жартамі і загадкамі.

Добавить комментарий