Тут карані, адсюль вытокі

Не загубіць, захаваць тое багацце, якім спакон веку валодалі продкі – такую задачу ставіць перад сабою Слабодкаўская бібліятэка.

У выставачнай зале бібліятэкі адкрылася экспазіцыя “Тут карані, адсюль вытокі”. На экспазіцыі прадстаўлены прылады працы, рэчы, якімі карысталіся нашы продкі. Немагчыма было прадставіць працу жанчыны без калаўрота ці сярпа, а работу мужчыны без касы або сякеры.

Наведванне экспазіціі дае рэальную магчымасць здзейсніць падарожжа ў мінулае, дакрануцца да скарбаў роднай зямлі.

Добавить комментарий