Дзень чытача беларускай кнігі

16 чэрвеня ў рамках штотыднёвай прома-акцыі “Адкрый для сябе беларускую кнігу” – беларускі чацвер у бібліятэцы, адкрываючы  міні-праграму летняга чытання“Канікулы без роднай кнігі – лета без сонейка” ў Відзаўскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся Дзень чытача беларускай кнігі.

Мерапрыемства паэтапна праводзілася для дзвюх груп дзяцей аздараўленчага лагера пры Відзаўскай СШ.

Літаратурна-мультымедыйная гульня “У госці да міністра Кнігачэя” прайшла ў  форме гутаркі-разважання. Праззабаўляльна-пазнавальную гульню дзеці пазнаёміліся з лепшымі ўзорамі беларускай дзіцячай літаратуры.

Добавить комментарий