У Мяжанскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень роднай мовы

У Мяжанскай бібліятэцы з 13 па 21 лютага прайшоў Тыдзень роднай мовы пад назвай “Спавядальнае слова пра родную мову”. Мерапрыемствы прайшлі ў рамках бібліятэчнага  міні- праекта “Каб мова беларуская гучала”. У рамках тыдня дзеці былі запрошаны ў літаратурную вандроўку па роднай мове “Куфэрак мудрасці”, у час якой пазнаёміліся з гісторыяй беларускай мовы, слухалі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, адгадвалі загадкі, вывучалі моўны практыкум “Як сказаць па-беларуску?”.

У час правядзення інтэлектуальна-пазнавальнай гульні  “Сябры роднай мовы” прайшлі конкурсы “Конкурс паэтаў”, “Знаўцы”, “Перакладчыкі”, “Эрудыты-мовазнаўцы”, дзе патрэбна было з прапанаваных слоў скласці невялікі верш пра  беларускую мову, дапоўніць прыказкі з прапанаванага пачатку, перакласці тэкст з рускай на беларускую мову, адказаць на пытанні на хуткасць. Удзельнікі паспяхова справіліся з заданнямі і паказалі добрае веданне роднай мовы.

Добавить комментарий