Праект “Дванаццаць месяцаў”

Праект “Дванаццаць месяцаў” складаецца з дванаццаці кніг, у якія ўвайшлі знакамітыя казкі народаў свету, а таксама лепшыя творы беларускіх і замежных дзіцячых пісьменнікаў. Гэта своеасаблівы казачны каляндар, які можна чытаць цэлы год – штодня па адной незвычайная гісторыі.

         Асаблівасць праекта ў тым, што пры ажыццяўленні выкарыстаны кніжныя ілюстрацыі, створаныя ў розныя гады лепшымі беларускімі мастакамі. Многія з гэтых малюнкаў складаюць залаты фонд айчыннай кніжнай графікі.

Выпуск выданняў здзейснены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

         Хутка ў Браслаўскую дзіцячую бібліятэку паступіць некалькі тамоў.      https://vk.com/braslavcbs

Добавить комментарий