5 ліпеня спаўняецца 55 гадоў з дня нараджэння Людмілы Рублеўскай (Шніп) (1965), беларускай пісьменніцы, паэтэсы, літаратурнага крытыка. Вучылася на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Працавала ў часопісе “Першацвет”, у газеце “Наша слова”. З 2002 года – рэдактар аддзела штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, з 2003 – працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты “СБ. Беларусь сегодня”. Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў: “Крокі на старых лесвіцах” (1990), “Адукацыя” (1990), “Замак месячнага сяйва” (2002) і інш. Выйшлі ў свет раманы: “Золата забытых магіл” (2005), “Забіць нягодніка, альбо гульня ў Альбарутэнію” (2007), “Сутарэнні Ромула” (2010), серыя раманаў “Авантуры Пранціша Вырвіча” (2012-2017).

         Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2014), Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2017).

Добавить комментарий