Цэнтральная бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання для ўдзельнікаў жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі, якая прайшла напярэдадні Дня ведаў у Браслаўскай гімназіі. Усе прысутныя змаглі пазнаеміцца з найбольш яркімі і арыгінальнымі нарысамі, створанымі на працягу многіх гадоў жыццевага шляху і творчай спадчыны беларускага асветніка і першадрукара. Таксама ўдзельнікі мерапрыемства ўбачылі новыя кнігі з фонда бібліятэкі, прысвечаныя Францыску Скарыне.

Добавить комментарий