З 22 па 24 лютага ў Мяжанскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень мовазнаўства

З 22 па 24 лютага ў Мяжанскай бібліятэцы прайшоў Тыдзень мовазнаўства, прасвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

У рамках Тыдня 22 лютага ў бібліятэцы для выхаванцаў  Мяжанскага ясляў-сада  прайшоў ў гульнявой форме агляд серыі кніг “Таямніцы беларускай мовы”. Дзеці адгадвалі загадкі, складвалі прыказкі, развучвалі скарагаворкі, выпраўлялі памылкі ў сказах, называлі словы з процілеглым значэннем. Да Тыдня мовазнаўства ў бібліятэцы была аформлена выстава “Святло роднай мовы”.

Для вучняў 2-7 класаў 23 лютага прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Гучы, родная мова!”. Дзеці слухалі прыгожыя вершы беларускіх паэтаў пра мову, Беларусь. Гучалі на мерапрыемстве і песні: “Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы” на словы Ніла Гілевіча, “Жураўлі на Палессе ляцяць”.  24 лютага вучні прынялі ўдзел у краязнаўчай вандроўцы “Мая Беларусь” і гульні-віктарыне “Беларусь – мая краіна”.

Добавить комментарий