Выстава “Беларуская кніга: вядомая і невядомая”

                 З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры, знаёмства з жыццём і творчасцю паэтаў і пісьменнікаў, Друеўская бібліятэка ў канцы лістапада разгарнула выставу “Беларуская кніга: вядомая і невядомая”. У першым раздзеле былі прадстаўлены творы вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў – Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лынькова і іншых. Побач экспанаваліся кнігі, якія давалі магчымасць наведвальнікам бібліятэкі пазнаёміца з творчасцю сучасных беларускихіх аўтараў.
Чытачы з цікавасцю звярталі ўвагу на маляўніча аздобленую выставу. Хтосьці затрымліваў позірк на добра вядомых творах і браў іх перачытаць яшчэ раз. Але большасць наведвальнікаў аддавала перавагу кнігам сучасных аўтараў.
Супрацоўнікі бібліятэкі з задавальненнем заўважылі, што беларуская кніга карыстаецца попытам у чытачоў рознага ўзросту.

Добавить комментарий