Віншавальная паштоўка аўтару “Я ў душы сваёй шукаю словы”

     У студзені новага 2017 года бібліятэка зноў гасцінна расчыніла дзверы ўдзельнікам клуба “Сустрэча”.
Пасяджэнне клуба было прысвечана юбілею беларускага пісьменніка Георгія Васільевіча Марчука, а таксама іншым літаратурным юбілярам месяца.
Удзельнікі клуба спачатку пазнаёміліся з выставай “Хата, поўная гасцей”, на якой былі прадстаўлены партрэты, кароткія біяграфіі, творы пісьменнікаў і паэтаў-юбіляраў Беларусі: Веры Вярбы, Міколы Садковіча, Алеся Гурло і іншых. З іх жыццём і творчасцю пазнаёміла бібліятэкар Маслякова Ганна.
Асобнай выставай-прывітаннем “А на зямлі яго не згасне свет” былі адзначаны творы Георгія Марчука.
У віншавальнай паштоўцы да аўтара “Я ў душы сваёй шукаю словы” бібліятэкар Галіна Патуткіна пазнаёміла гасцей з біяграфіяй Г.Марчука і распавяла пра яго творчы шлях. Таксама ўдзельнікі клуба “Сустрэча” мелі магчымасць убачыць творы пісьменніка. Каб зацікавіць чытачоў, бібліятэкары пазнаёмілі іх з анатацыямі кніг: “Крык на хутары”, “Вочы і сон”, “Без анёлаў”, “Кветкі правінцыі” і іншых.
На працягу пасяджэння гучала ціхая, душэўная музыка, што адпавядала настрою гасцей і найбольш падкрэслівала духоўнае перажыванне аўтара за сваіх герояў.
Напрыканцы ўдзельнікі падзяліліся сваімі думкамі аб творчасці Г.Марчука і прапаноўвалі адзін-адному звярнуць увагу на тую ці іншую кнігі. Вельмі задаволенымі ўдзельнікі клуба пакінулі гасціную бібліятэку.

Добавить комментарий