У Пагашчанскай бібліятэцы адбыўся конкурс прыказак і прымавак

20 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы ў Пагашчанскай бібліятэцы адбыўся конкурс прыказак і прымавак “Сказаў, як звязаў”. Беларускія прыказкі і прымаўкі – сапраўдная скарбонка на ўсе выпадкі жыцця. Вядома шмат літаратурных персанажаў, з якіх прымаўкі сыпаліся літаральна праз кожныя некалькі слоў. Удзельнікі конкурсаў паспяхова выканалі заданні: ”Рассыпаныя прыказкі”, ”Хто больш”, “Лепшы знаўца беларускіх прымавак”, “Пазнай твор па пачатку”. Пераможцамі сталі Савіцкая Аліса, Астапка Насця, Рыбакоў Ягор, Заяц Яўген і Скур’ят Даша. 

Добавить комментарий