У Іказні прайшла акцыя «Дом без одиночества»

Дзень інвалідаў прызначаны нагадаць усім, што людзі з неабмежаванымі магчымасцямі, як і мы,   заўсёды павінны адчуваць сябе камфортна і паўнацэнна ў імклівым сучасным свеце.

У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі, Дома культуры і Іказненскага ДСБШ правялі шэраг акцый пад агульнай назвай «Дом без одиночества». Вучні зрабілі сваімі рукамі падарункі для інвалідаў – кветкі з паперы. Бібліятэкар падрыхтавала ў падарунак памятную лістоўку “Гісторыя вёскі Іказнь у датах і дакументах”.

Работнікі культурнай установы сумесна з вучнямі і педагогам Марынай Станкевіч правялі невялікі выязны канцэрт для людзей, якіх не песціць лёс, але яны ўпарта змагаюцца са сваімі хваробамі. Артысты спявалі песні, танцавалі, жадалі ўсім прысутным здароўя і дабрабыту.

Гэты дзень яшчэ раз нагадаў пра тое, што побач з намі жывуць людзі, якім патрэбна не толькі матэрыяльная, але і маральная падтрымка.

Добавить комментарий