У Ахрэмаўскай бібліятэцы адкрылася выстава актыўнай чытачкі і таленавітай майстрыхі Л.І.Кажурна

У Ахрэмаўскай бібліятэцы кожны год ладзяцца выставы работ творчых ахрэмаўчан. І гэты год не стаў выключэннем. У лютым адкрылася выстава актыўнай чытачкі і ўдзельніцы клуба зносін “Бяседа”, а ў мінулым бібліятэкара Ахрэмаўскай бібліятэкі, таленавітай майстрыхі Л.І. Кажурна.

Выстава прысвечана сімвалу 2018 года па ўсходнему календару і мае назву “Сімвал 2018 года”. На выставе прадстаўлена дружнае сямейства сабак, зробленых у розных тэхніках Слаўныя, ветлівыя і смешныя яны радуюць наведвальнікаў бібліятэкі і жадаюць кожнаму шчасця і здаро’ўя ў бягучым годзе. Усіх запрашаем наведаць вельмі пазітыўную і цікавую выставу.

    

  

Добавить комментарий