Тыдзень беларускага пісьменства і друку

У Пагашчанскай бібліятэцы з 1 па 8 верасня ў рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Падчас акцыі “7 дзён з беларускай кнігай” на працягу тыдня чытачы знаёміліся з творамі беларускай літаратуры.

Літаратурны візіт “Васіль Жуковіч” быў прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, аўтара цікавых твораў для дзяцей.

Хроніка творчага шляху Святланы Алексіевіч “У Беларусі – жаночае аблічча” пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццёвым і творчым шляхам лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Шматгалосныя раманы-споведзі Святланы Алексіевіч”.

Урок-роздум “Ты цудоўная, вёсачка родная” быў прысвечаны 490-годдзю з часу першага ўпамінання вёскі Пагошча. На мерапрыемства быў запрошаны мясцовы краязнаўца Бунта Віктар Елісеевіч, які пазнаёміў прысутных з гістарычнымі звесткамі пра вёску Пагошча і цікавымі экспанатамі-знаходкамі вучняў мясцовай школы, якія ўдзельнічалі ў раскопках курганнага магільніка “Пагошча”. Закончыўся тыдзень экспрэс-фота “Мой партрэт з любімай беларускай кнігай”.

Добавить комментарий