Сустрэча з пісьменнікам

23 чэрвеня ў Цэнтральнай бібліятэцы Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” адбылася творчая сустрэча з паэтам і краязнаўцам з горада Паставы, членам Саюза пісьменікаў Беларусі Ігарам Пракаповічам пад назвай “Чароўны край Ігара Пракаповіча”.

         Ігар Міхайлавіч цікава прадставіў сваю настаўніцкую, краяўнаўчую і грамадскую дзейнасць, паэтычную творчасць. Госць сустрэчы – чалавек улюбёны ў родную Пастаўшчыну, пранікнёна чытаў вершы пра родны край. Творы І. Пракаповіча чыталі і ўдзельнікі мерапрыемства – карыстальнікі бібліятэкі.

         Да мерапрыемства ў чытальнай зале была аформлена кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены творы Ігара Пракаповіча з фондаў бібліятэкі. Напрыканцы сустрэчы Ігар Міхайлавіч адказаў на пытанні, падараваў бібліятэцы падборку сваіх кніг.

         Затым узнёслая хваля паэзіі, якая ахапіла ўсіх прысутных, прадоўжылася на пляцоўцы Свабоднай бібліятэкі, дзе ўсе ўдзельнікі творчай сустрэчы сфатаграфаваліся напамяць.

Добавить комментарий