У бібліятэкі раена паступілі кнігі С.Алексіевіч– лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры

У чэрвені 2018 года ў якасці бязвыплатнай дапамогі ад прыватнай культурна-асветніцкай установы “Цэнтр выяўленчага і медыямастацтва “Новая культурная ініцыятыва” у бібліятэкі раена паступіла 13 камплектаў кніг С. Алексіевіч – лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

Гэта ўнікальнае выданне стала магчыма дзякуючы супольным намаганням грамадскасці Беларусі, краўдфандынгавай платформы Ulej.by, “Белгазпрамбанка” і Цэнтра выяўленчага і медыямастацтва “Новая культурная ініцыятыва”. З мэтай зрабіць кнігі С.Алексіевіч даступнымі для чытачоў нашай краіны “Белгазпрамбанк” патурбаваўся, каб гэтае выданне можна было знайсці ва ўсіх беларускіх бібліятэках.

Дакументальна-мастацкая хроніка “Галасы Утопіі” – пяць кніг, у якіх “маленькі чалавек” сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр – шматгалосыя раманы-споведзі, ў якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом – апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзенніка. Ні адзін пісьменнік не прыдумаў такіх сюжэтаў, якія закручвае само жыцце. Кнігі С. Алексіевіч складзены з такіх непрыдуманых гісторый.

“У вайны не жаночы твар” – гэта першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны. Пераклад рабіў В. Акудовіч, які напісаў: ”Ладную частку кнігі перакладаў на беларускую мову з пігулкамі валідолу пад языком. Столькі болю і пакутаў чалавечых, што сэрца спатыкалася…”.  

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - d1d2bce7eeda2ad5ece82bd17537d8efe6259b8e-1024x588.png

“Апошнія сведкі” – другая кніга хронікі. Успаміны пра Другую сусветную вайну дзяцей – самых бесстаронніх і самых няшчасных яе сведак. Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і ўражальнай, чымсці адлюстраваная жаночымі поглядамі ў кнізе “У вайны не жаночы твар”. Галоўныя героі – дзеці, у якіх не было дзяцінства. Яны апошнія сведкі вайны. А таму, бадай, самае частае пачуцце ў іх расповедах – страх, самае частае жаданне – есці, і, адпаведна, самае частае слова – голад. Большасць падзей адбываецца ў Беларусі, большасць апавядальнікаў – беларускія дзеткі, якім выпалі найжахлівейшыя жыццевыя выпрабаванні: страта родных і бясконцая адзінота ў гэтым жорсткім свеце дарослых.  

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - 83fd808f8608974e16f740862901e1d6cfc1c45f-1024x720.png

“Цынкавыя хлопчыкі” – трэцяя кніга хронікі. Без гэтай кнігі не магчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкай улады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала. Хор трагічных галасоў, якія сплятаюцца ў вялікую споведзь.  

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - CHarnobylskaya-malitva-1024x570.png

“Чарнобыльская малітва” – чацвертая кніга хронікі, прысвечаная галоўнай тэхнагеннай катастрофе ХХ стагоддзя. Кніга вельмі часта гаворыць галасамі суайчыннікаў – ліквідатараў і іх сваякоў, журналістаў і навукоўцаў, настаўнікаў і жыхароў палескіх вёсак.   

Это изображение имеет пустой атрибут alt; его имя файла - CHas-syekand-khyend-1024x808.png

“Час сэканд хэнд” – пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка “новай гістарычнай супольнасці людзей”. Гэта трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.  

Пытайцеся пра кнігі ў бібліятэках.