Навінкі кніг пра вайну

  1.   Адамович А. Блокадная книга/ А. Адамович, Д. Гранин. – Минск: Мастацкая літаратура, 2015. – 575 с.                                                                           adamovich_granin_blokadnaja_kniga_100x     “Блокадная книга” упершыню выйшла на рускай мове ў нашай краіне. У ей распавядаецца пра мукі асаджанага фашыстамі Ленінграда, пра гераізм і яго жыхароў, якія змаглі захаваць сваю чалавечую годнасць, свой горад. А ў прадмове  пераказана гісторыя стварэння “Блокадной книги”.
  1. Алешко, А. А. Дороги без следов: романы: перевод с белорусского/ А. А. Алешко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2014. – 382 с .aleshko_dorogi-bez-sledov_100x

    У раманах “Дороги без следов”  і “Крылатое время”, якія ўвайшлі ў кнігу, пісьменннік паказвае жыцце і подзвігі савецкіх летчыкаў, іх баявое сяброўства з французскімі летчыкамі-антыфашыстамі, якое нарадзілася ў сумеснай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў.
                                                                                                        

  1. Афяроўскі,А. Р. Любачка: раман/ А.Р. Афяроўскі. – Мінск: Маст. літ., 2013. – 494 с.                                         Рисунок1

   “Любачка” – новы раман добра вядомага чытачу пісьменніка Аляксандра Афяроўскага. Галоўная гераіня рамана – дзіця Вялікай Айчыннай, бо маці, вясковая настаўніца нямецкай мовы, нарадзіла яе ад фашысцкага афіцэра, каб выратаваць трох маленькіх сыночкаў. Гэтая акалічнасць паўплывала на ўсе жыцце Любачкі…

  1. Ліпскі, У. С. Вайна праклятая: аповесці/ У. С. Ліпскі. – Мінск: Звязда, 2015. – 184 с.                                                                                         Рисунок3

     Вядомы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі прапануе чытачам свае шчымліва-кранальныя аповесці пра людзей, якіх вайна балюча параніла.

“Крутыя версты” – пра мужную палачанку Зіну Тусналобаву-Марчанка, якая вярнулася з вайны без рук і ног. Выйшла замуж за каханага Іосіфа, займела шчаслівую сям’ю.

“Пралескі ў небе” – пра рускага летчыка Сашу Мамкіна, які ратаваў беларускіх дзяцей-сірот і згарэў ў небе жывым факелам.

  1. Никогда не забудем. Внуки о войне: рассказы, стихотворения, очерки, эссе/ сост. Богданович М.; предисл. Денисова С. – Минск: Звязда, 2015. – 256 с.                                                                                                                                     Рисунок4   Гэта кніга – унікальны праект. Акцябраты і піянеры з розных куткоў нашай краіны сустракаліся з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, размаўлялі з імі пра страшныя гады іх жыцця. Хтосьці з іх ахвотна дзеліцца ўспамінамі, хтосьці адказваецца. Так ці інакш, сваю задачу рабяты выканалі – яны напісалі расказы, вершы, эсэ пра людзей, якія верылі ў Перамогу над фашысцкай Германіяй, якія змагаліся за незалежнасць сваей Радзімы, пра тых, каго вайна пазбавіла дзяцінства.

6 . Чергинец, Н. И. Операция кровь: роман/ Н. И. Чергинец. – Минск: Маст. літ., 2015. – 367 с.                                                                               Рисунок12

   Раман вядомага беларускага пісьменніка Мікалая Чаргінца “Операция кровь” створаны на дакументальных звестках – фактах жудасных злачынстваў нямецкіх захопнікаў на Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.