Праведзены 3-ці занятак Студыі развіваючага чытання “Я чытаю, я расту!”

27 верасня ў рамках штоквартальных мерапрыемстваў, Відзаўскай бібліятэкай праведзены 3-ці занятак Студыі развіваючага чытання “Я чытаю, я расту!” для наведвальнікаў дзіцячага садка.

Занятак меў назву “Мілагучнасць роднага слова” і быў прысвечаны беларускай казцы.

На фоне казачнай музыкі бібліятэкар каротка і займальна расказала прысутным, што такое казка і якія рысы ўласцівы менавіта беларускай казцы. Пасля прагляду музычнага відэароліка “Дзед Барадзед”, дзеці пазнаёміліся з адным з галоўных беларускіх героеў-казачнікаў. Таксама знаёмству з беларускай казкай дапамаглі буктрэйлеры на казкі: “Каток – залаты лабок”, “Казка пра Шубуршуна”.

Бібліятэкар прадэманстравала дзецям вялікую колькасць кніг з беларускімі казкамі, якія займаюць цэлы стэлаж ў дзіцячым пакоі.

Скончылася мерапрыемства цікавым вершам пра казку і казачнай жа бібліятэчнай песняй.

Добавить комментарий