Насычана і цікава прайшлі Дні роднай мовы з Відзаўскай бібліятэкай

20 лютага

Напярэдадні, у рамках штомесячнага цыкла выстаў-інсталяцый на вокнах “Бібліятэчнае падвор’е”, была аформлена выстава-інсталяцыя “Іскрынкі роднай мовы”. Прычым, выставу можна было разгледзіць як унутры бібліятэкі, так і звонку. Сваім яркім і маляўнічым выглядам яна прываблівала позіркі людзей.

21 лютага

Падарожныя моўныя хвілінкі “Далучыся да роднага слова”бібліятэкар Відзаўскай бібліятэкі правяла ў г. Браславе. З лістоўкамі, закладкамі пра родную мову і з традыцыйным пытаннем “Ці ведаецце вы які сёння дзень?”. Падарожжа пачалося з Браслаўскай школы № 1, бібліятэкар павіншавала сваіх калег, пакупнікоў тарговага цэнтра “Віталіч” і проста прахожых на вуліцы.

22 лютага

Самым насычаным быў 3 дзень. У рамках школьна-бібліятэчнага праекта “Класная гадзіна з бібліятэкай” у Відзаўскай СШ для вучняў 7-х класаў быў праведзены ўрок мовазнаўства “Мова зямлі маёй”. Урок атрымаўся цікавым і неардынарным. Бібліятэкар зрабіла невялікі экскурс у гісторыю роднай мовы, разам з дзецьмі закранулі сучаснасць, паразважалі на тэму “Чаму мы не размаўляем на роднай мове”. Дзеці атрымалі інфармацыю пра выдавецтвы Беларусі, беларускамоўныя перыядычныя выданні, якія атрымлівае бібліятэка, навінкі беларускай літаратуры на роднай мове.

Аповед удала спалучаўся з дэманстацыяй відэаролікаў “Цікавыя факты пра беларускую мову”, “Цудоўная родная мова”, “Мова, якая нас яднае”, “Мова пачынаецца з цябе”.

Сярод іншага, прайшла акцыя “Чытаем верш разам”, падчас якой разам прачыталі верш М.Танка “Родная мова”, правялі гульні: “Моўны рынг” і “Моўнае лато”.

На працягу дня для наведвальнікаў бібліятэкі дзейнічаў кніжны развал “Час чытаць на роднай мове”, дзе была прадстаўлена літаратура на беларускай мове для любога ўзросту. Гучалі запісы песень на вершы беларускіх паэтаў. Падчас музычнага конкурсу трэба было здагадацца — на чые словы была напісана тая, ці іншая песні. Для дзяцей былі падрыхтаваны фанетычнае лато і моўны рынг.

Добавить комментарий