Насустрач Дню Перамогі

У рамках раённай бібліятэчнай Ленты памяці “75 добрых спраў” да 75-годдзя вызваленя Беларусі ў Пагашчанскай бібліятэцы адбыўся Тыдзень Памяці. Была аформлена кніжная выстава-інсталяцыя “Наша агульная Перамога”. Першае мерапрыемства Тыдня Памяці – экскурсія па музею ў чамадане “Памяць далёкай вайны”. Чамадан – гэта месца, дзе захоўваецца памяць і боль блізкіх людзей, чые бацькі, дзяды і прадзеды не вярнуліся з фронта, боль усяго народа. Пошукава –краязнаўчая работа пачалася з аб’явы-просьбы прадаставіць бібліятэцы копіі дакументаў ваеннага часу, трафеі вайны, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны. Адгукнуліся многія чытачы. Самы галоўны экспанат – чамадан — прынесла дачка нашага аднавяскоўца, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Шаркеля І.І. З гэтым чамаданам ён вярнуўся дамоў праз два гады пасля Перамогі.

Матэрыял сістэматызаваны па раздзелах:

“Дакументы ваеннага часу”.

Прадстаўлены: пасведчанні удзельніка вайны Шаркеля І. І. і аб узнагароджанні яго юбілейнымі медалямі, копія пасведчання аб раненні і смерці Чыркова В. А., якое прадаставіла для музея яго ўнучка Ваштаевіч С.С. Копію пасведчання аб загінуўшым сыне Вярцінскім Б. Б., якое атрымала яго маці, прынёс у музей чытач бібліятэкі Шакель В. В.

“Трафеі вайны”. Гільзы ад патронаў, каскі: савецкая і нямецкая.

“Дзякуй дзеду за Перамогу”. Прадстаўлены пасляваенныя фотаздымкі ветэранаў і помнікаў: воіна-вызваліцеля ў вёсцы Пагошча, які быў устаноўлены ў 1972 годзе ў памяць аб загінулых земляках, фота мемарыяла загінулым жыхарам вёскі Лабэцкія, артыкулы аб ветэране вайны Высоцкім А. К. і вязні Вялікай Айчыннай вайны Кезік В. К.

8 мая быў праведзены ўрок-пратэст “Дзеці і вайна”, падчас якога дзеці даведаліся пра подзвіг піянераў-герояў Валодзі Казьміна, Лёні Голікава, Марата Казея, Лары Міхеенка, Валі Коціка, Зіны Партновай, Тані Марозавай, Віці Карабкова. Усе яны загінулі дзеля таго, каб жылі мы.

9 мая прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Памяць праз гады” і правялі эстафету памяці “Помнік загінулым землякам”, які знаходзіцца ў цэнтры вёскі Пагошча. Помнік-скульптура Воіна на ўшанаванне памяці 38 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быў устаноўлены ў 1972 годзе.

Добавить комментарий