Нарада бібліятэкараў

19 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы адбылася чарговая нарада бібліятэкараў “Дзень прафесійных зносін”. Пачалася яна з наведвання выставы “Калядныя ўзоры” у Музеі традацыйнай культуры.

Прадоўжылася нарада ў чытальнай зале. Дырэктар бібліятэчнай сістэмы Вольга Ляснеўская пазнаёміла бібліятэкараў з асноўнымі палажэннямі адзінага дня інфармавання, прысвечанага пытанням падрыхтоўкі да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Затым дырэктар акрэсліла асноўныя планы работы бібліятэк на 2018 год, патрабаванні да работы клубаў па інтарэсах ў бібліятэках і да арганізацыі кніжных выстаў, пытанні ўзаемадзеяння бібліятэк з іншымі арганізацыямі.

Потым пачала сваю работу Школа прафесійнага росту “Перспектыва”. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ірына Макарэвіч дала кансультацыю па падрыхтоўцы бібліятэк да справаздачнай кампаніі 2017 года. У рубрыцы “Прафесійная майстэрня” выступілі Жана Анісімовіч з Дрысвяцкай і Людміла Бялюн з Мяжанскай бібліятэк.

Пераднавагодняя нарада завяршылася традыцыйнай прафсаюзнай старонкай. Прафсаюзны актыў падрыхтаваў “салодкі стол” і музычныя падарункі для работнікаў сістэмы. Актыўны ўдзел у вясёлых віншаваннях прынялі работнікі Друеўскай бібліятэкі Ганна Маслякова і Галіна Патуткіна. Галіна Іванаўна выступіла з вобразе сучаснай Бабы Ягі, роля якой удалася вельмі добра.

Добавить комментарий