Нарада бібліятэчных работнікаў

У рамках бесперапыннай вучобы кадраў 27 жніўня адбылася чарговая нарада бібліятэчных работнікаў Дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна”. Прайшла яна ў форме Дня прафесійных зносін.

          У пачатку нарады адбылася гадзіна кампетэнтнай інфармацыі “Рэкамендацыі спецыяліста”. На яе быў запрошаны начальнік Браслаўскага РАНС С.В.Крыўко, які нагадаў асноўныя патрабаванні да арганізацыі проціпажарнай бяспекі ў бібліятэках, пазнаёміў прысутных з мабільным прылажэннем “Помощь рядом”. Затым на пляцоўцы каля бібліятэкі прайшлі практычныя заняткі. Усе бібліятэкары паспрабавалі карыстацца вогнетушыцелямі; па ходу практычных заняткаў С.В.Крыўко даў заўвагі і парады. Затым бібліятэкары атрымалі кансультацыю ад дырэктара ЦБС В.А.Ляснеўскай “Аб інфармацыйнай рабоце бібліятэк насустрач выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”. Падчас рубрыкі “Прафесійная майстэрня” бібліятэкары дзяліліся вопытам работы па аргнізацыі летняй канікулярнай занятасці дзяцей і падлеткаў. На нарадзе працаваў Стол інавацый, на якім былі прадстаўлены краязнаўчыя прэс-дасье бібліятэк  “Нашы землякі – наш гонар”.

Добавить комментарий