Буклет да 100-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі

           Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу складзены і надрукаваны новы буклет “Талент, заручаны з небам”. Выданне прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, лаурэата Дзяржаўнай прэміі СССР Пімена Емельянавіча Панчанкі. У буклеце прыведзены факты біяграфіі, асноўныя вехі творчасці, пералік паэтычных сборнікаў, спіс літаратуры аб жыцці і творчасці паэта. Буклет “Талент, заручаны з небам” стаў чарговым выданнем у серыі друкаванай прадукцыі Цэнтральнай бібліятэкі, прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Выданне будзе карысным для настаўнікаў, вучняў, бібліятэкараў, аматараў беларускай паэзіі.