Буклет да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу выдадзены буклет – “Зорка Венера беларускай паэзіі”. Гэта біяграфічная даведка, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, якое адзначалася 9 снежня 2016 года. Гэта адна з шэрагу значных дат Года культуры. 

У буклеце акрамя біяграфічных звестак пра паэта, прадстаўлена шмат дадатковых матэрыялаў: спіс зборнікаў твораў Багдановіча і крытычных артыкулаў з фондаў Цэнтральнай бібліятэкі, спіс  фундаментальных прац, жывапісных і графічных палотнаў, прысвечаных паэту.

Буклет будзе карысным вучням, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, бібліятэкарам і ўсім аматарам роднага слова.