І памятае свет

22 чэрвеня — дзень жалобы, дзень смутку, дзень памяці. Кожнага, чые бацькі і дзяды аддалі жыццё ў гэтай страшнай вайне… хто паміраў ад голаду, хто стаяў да апошняй кроплі крыві, хто сышоў у лес партызанам і загінуў, хто выцягваў параненых з поля бою, хто рыхтаваў снарады для фронту, хто 9 мая 1945 года плакаў ад шчасця, пачуўшы па радыё доўгачаканую вестку пра перамогу…

У гэты дзень жыхары аграгарадка Іказнь былі запрошаны на літаратурна-музычную кампазіцыю «І памятае свет», якую падрыхтавалі бібліятэкар Іказненскай бібліятэкі сумесна з клубным работнікам.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пачулі аповед аб тым, як пачалася адна з самых страшных войн на планеце, аб подзвігах абаронцаў Брэсцкай крэпасці, аб блакадным Ленінградзе, аб гераізме савецкіх салдат, мужнасці і стойкасці простых савецкіх грамадзян.

Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні аб вайне, дэманстраваліся відэаролікі. У заключэнні мерапрыемства прысутныя паглядзелі фрагмент фільма «Брэсцкая крэпасць».

Добавить комментарий