Гістарычная гадзіна “Дзеці і вайна”

9 лютага ў Мяжанскай бібліятэцы для дзяцей 2-7 класаў прайшла гістарычная гадзіна “Дзеці і вайна”, прымеркаваная да Дня памяці юнага героя-антыфашыста. Вучні даведаліся пра піянераў, якія ў гады вайны разам са сваімі бацькамі і братамі абаранялі Радзіму ад ворага і станавіліся сапраўднымі героямі. Некаторым дзецям прыйшлося прайсці праз жахі канцлагераў, абараняць Брэсцкую крэпасць, перажыць блакаду. Да мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя “Піянеры-героі” і аформлена кніжная выстава “Их детство украла война”.

Добавить комментарий