Дзеці і бібліятэка. Пытанне, як іх наблізіць, абмеркавалі бібліятэкары

24 кастрычніка ў Дзяржаўнай установе культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Браслаўскага раёна” прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў “Дзяцінства ў сістэме бібліятэчных каардынат”. Пачаўся ён з экскурсіі ў ДУА “Браслаўская сярэдняя школа № 2”, дзе ўдзельнікі семінара агледзелі адноўленыя ў рамках падрыхтоўкі да абласных “Дажынак” памяшканні, наведалі школьную бібліятэку. Затым у чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі адбылася сустрэча бібліятэкараў з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Браслаўскага райвыканкама Людмілай Хілько, якая пазнаёміла прысутных з праблемамі сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў у вобласці і раёне і акрэсліла ролю бібліятэк у выхаванні падрастаючага пакалення. Потым бібліятэкары атрымалі кансультацыю “Бібліятэка і дзеці: крокі насустрач”, якую падрыхтавала бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Валянціна Лук’янава. У абмене вопыту па пытанню “Выхаванне свядомага чытача: выкарыстанне інавацыйных форм па прыцягненню да чытання дзяцей розных узроставых і сацыяльных катэгорый” прынялі ўдзел Галіна Кандратовіч з Відзаўскай гарпасялковай бібліятэкі і Алена Папкова з Пагашчанскай бібліятэкі. Яны пазнаёмілі калег з інавацыйнымі формамі работы з дзецьмі, цікавымі напрацоўкамі і знаходкамі па прыцягненню дзяцей і падлеткаў да кнігі і чытання. Падчас творчай майстэрні працавалі рубрыкі “Твая карысная папка” з анонсам новага спіса сцэнарных матэрыялаў для дзяцей і “Умовы мовы” з прэзентацыяй чарговага выпуску лістоўкі ў рамках праекта “Мова родная! Мова модная!”. Напрыканцы работы семінара загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ірына Макарэвіч падвяла вынікі творчага конкурсу сярод бібліятэк сістэмы на лепшае афармленне выстаўкі-інсталяцыі, прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны і акрэсліла цякучыя пытанні ў рабоце бібліятэк сістэмы.

Добавить комментарий