Да 75-годдзя Вялікай Перамогі

У маі ў Дрысвяцкай бібліятэцы праходзіў ваенна-патрыятычны тыдзень да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У бібліятэцы была арганізавана выстава-інсталяцыя “Навечна ў памяці народнай”.

Бібліятэкар запрасіла вучняў 4,5 класаў на прэзентацыю “Война глазами ребенка”. Затым прадоўжыла мерапрыемства Шавэла Э.Л. , якая правяла ўрок мужнасці “Ішла вайна праз родны край”, расказала дзецям пра нялёгкае жыццё жыхароў вёскі Дрысвяты.

У рамках раённай бібліятэчнай Стужкі памяці “75 добрых спраў” бібліятэкар разам з вучнямі 6-га класа арганізавала паход на могілкі, дзе пахаваны мясцовы юны герой Вялікай Айчынный вайны Саша Коршунаў, з мэтай добраўпарадкавання месца яго пахавання.

Добавить комментарий