Чарговае пасяджэнне клуба “Вясёлка” адбылося

5 сакавіка чарговае пасяджэнне клуба “Вясёлка” адбылося ў памяшканні Пагашчанскага дзіцячага сада. Ранішнік “Матуліна сэрца” быў прысвечаны міжнароднаму жаночаму дню. На свяце прысутнічалі матулі, бабулі, выхавацелі дзіцячага сада. Вядучыя і дзеці чыталі вершы-віншаванні, спявалі песні, удзельнічалі ў сумесных гульнях і танцах. Дзяўчынкі прадэманстравалі прыгожыя сукенкі, вырабленыя да свята сваімі рукамі. Дзеці падаравалі самаробныя паштоўкі-падарункі матулям, бабулям і выхавацелям сада.

Добавить комментарий