Бібліятэка – Дажынкам

Цэнтральная бібліятэка ўнесла свой уклад у падрыхтоўку і святкаванне абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Дажынкі–2019. Змяніла свой знешні выгляд тэрыторыя вакол бібліятэкі. Была пакладзена сучасная тратуарная плітка, адрамантаваны і пафарбаваны элементы ўваходнай групы.  Паласу кустоўя бібліятэкары замянілі на сучасную кампазіцыю з кветак і дэкаратыўных камянёў.          Непасрэдна да свята работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу аформілі 12 кошыкаў з восеньскімі дарамі: садавіной, гароднінай. Кошыкі ўпрыгожылі лентамі, кветкамі, засушанымі лістамі. Атрымаліся прыгожыя кампазіцыі, якія на ўрачыстым шэсці 28 верасня неслі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах. “Бібліятэчныя” кошыкі былі сапраўдным упрыгажэннем святочнай калоны. З восеньскімі кампазіцыямі фатаграфаваліся ўдзельнікі і госці свята Дажынкі–2019.

Добавить комментарий