Прадаўцу Магазіна “Мара” Вользе Пятроўскай быў прапанаваны зборнік вершаў Людмілы Кебіч “Рай для адзіноты”.
Фельчар ФАПа Алена Янычук зацікавілася творчасцю Тамары Красновай-Гусачэнка. Ёй быў прапанаваны зборнік вершаў “У света тени нет”.
Таццянне Сцяпанаўне Канаўка, урачу агульнай практыкі, спадабаліся вершы мясцовых паэтаў С. Цыунель, Т. Крумплеўскай.
Акцыя не аставіла абыякавымі і маладое пакаленне аграгарадка. Інтарэс выклікаў зборнік вершаў Навума Гальпяровіча “Насцеж”.
Наведалі бібліятэкары і паштовае аддзяленне сувязі.
Акцыя закранула і работніка КБА. Наталля Невярковіч зацікавілася вершамі Уладзіміра Карызны.
Не мінула акцыя і працаўнікоў Ахрэмавецкага сельскага Савета. Бухгалтар Марыя Францаўна выбрала сваю кнігу для душы.
Супрацоўнік дзіцячага садка Вераніка была ўдзячна за прапанаваную літаратуру.