Адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Спадчына”

25 жніўня ў Богінскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Спадчына”. На пасяджэнні прэзентавалася новая кніга А. Лозкі “Святы Беларусі”. Затым прайшоў майстар-клас па вырабу кніжных закладак, які праводзіла народная майстрыха Жанна Міхновіч. Дзеці з задавальненнем спасцігалі майстэрства вырабу закладак. Закончылася мерапрыемства чаяпіццем.

Добавить комментарий